Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Тэма 18. Езус вучыць любіць бліжніхДыдактычная мэта: пазнаёміць вучняў з біблійнымі прыпавесцямі пра добрага самараніна і пра смакоўніцу; дапамагчы вучням зразумець, што Езус Хрыстус заклікае нас любіць бліжніх, выконваць справы міласэрнасці для душы і цела бліжняга. Выхаваўчая мэта: фарміраваць у вучняў пачуццё павагі і любові да бліжніх. Матэрыялы: Біблія: Лк 10, 25–37; Лк 13, 6–9. Ілюстрацыі: 1) «Прыпавесць пра міласэрнага самараніна», надпіс да ілюстрацыі: «„Як здаецца табе, хто з гэтых трох быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойнікаў?“ Ён сказаў: „Той, хто паступіў з ім міласэрна“. Тады Езус сказаў яму: „Ідзі і ты рабі таксама“ (Лк 10, 36–37); 2) «Прыпавесць пра смакоўніцу», надпіс да ілюстрацыі: «Але той сказаў яму ў адказ: „Пане, пакінь яе на гэты год. Я абкапаю яе і абкладу гноем. Можа, прынясе плод у будучым, а калі не, ссячэш яе“» (Лк 13, 8–9). Фрагменты з фільма (мультфільма), прысвечаныя прыпавесцям пра міласэрнага самараніна і смакоўніцу. Касцюмы для інсцэніроўкі. Метады катэхезы: малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагмента з фільма, дыялог, праца ў групах, творчая майстэрня — інсцэніроўка, маляванне.
Ход занятку Малітва Акт любові… Чалавек пытаецца У класе можна павесіць шнур для бялізны і падрыхтаваць прышчэпкі. Катэхет піша на дошцы пытанне: «Хто мой бліжні?» (у сшытку заданне № 1). Вучні вешаюць свае адказы на шнур. Катэхет падсумоўвае адказы вучняў. Бог адказвае Сёння мы з вамі даведаемся пра тое, як Езус адказаў на пытанне: «Хто з’яўляецца нашым бліжнім?» Катэхет вешае на дошку ілюстрацыі: 1) «Прыпавесць пра міласэрнага самараніна», надпіс да ілюстрацыі: «„Як здаецца табе, хто з гэтых трох быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойнікаў?“ Ён сказаў: „Той, хто паступіў з ім міласэрна“. Тады Езус сказаў яму: „Ідзі і ты рабі таксама“ (Лк 10, 36–37); 2) «Прыпавесць пра смакоўніцу», надпіс да ілюстрацыі: «Але той сказаў яму ў адказ: „Пане, пакінь яе на гэты год. Я абкапаю яе і абкладу гноем. Можа, прынясе плод у будучым, а калі не, ссячэш яе“» (Лк 13, 8–9).
Катэхет прапануе вучням праслухаць аўдыёзапіс фрагментаў з Бібліі: Лк 10, 25–37; Лк 13, 6–9. Можна паказаць вучням фрагменты з фільма (мультфільма), прысвечаныя прыпавесцям пра міласэрнага самараніна і смакоўніцу (звярніце ўвагу на тое, каб фрагменты дакладна адлюстроўвалі біблійныя сюжэты). Катэхет дзеліць вучняў на 2 групы і прапануе ім паставіць сцэнкі.
І група Лк 10, 25–37
ІІ група: Лк 13, 6-9
Вучні прадстаўляюць сцэнкі. Катэхет задае вучням пытанні (у сшытку заданне № 2): — Чаму святар і левіт прайшлі міма параненага і не дапамаглі яму? — Чаму самаранін дапамог параненаму? — Што самаранін зрабіў для чалавека, які трапіў у бяду? — Чаму навучыў цябе міласэрны самаранін? — З чым кожнага з нас параўноўвае Езус у прыпавесці пра смакоўніцу? — Хто з’яўляецца вінаградарам, які клапоціцца пра дрэва нашага жыцця? — Якія плады Бог хоча ўбачыць у нашым жыцці? — Які момант са сцэнак для вас быў самым хвалюючым? — Што вы зразумелі з гэтых сцэнак? — Да якога з біблійных персанажаў вы найбольш падобныя? — Якія словы і дзеянні з прыпавесці вам найбольш запомніліся? — Чаму нас навучылі гэтыя прыпавесці?
|