Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Тэма 7. Езус расказвае пра Нябеснае ВаладарстваДыдактычная мэта: пазнаёміць вучняў з біблійнымі прыпавесцямі пра схаваны скарб у полі і пра каштоўную пярліну; дапамагчы вучням зразумець, што Нябеснае Валадарства — самае каштоўнае для чалавека, што быць у Нябесным Валадарстве азначае прымаць і выконваць волю Божую. Выхаваўчая мэта: фарміраваць у вучняў імкненне здабыць Нябеснае Валадарства, што азначае дазволіць Богу валадарыць ва ўсіх нашых думках, пачуццях і ўчынках.
Матэрыялы: Біблія: Мц 13, 44–46, Мц 7, 21. Ілюстрацыя з выяваю чалавека, які разглядае знойдзеную пярліну, і з подпісам: «Валадарства Нябеснае падобнае да купца, які шукае прыгожых пярлін» (Мц 13, 45). Ілюстрацыя з выяваю чалавека, які знайшоў скарб у полі, і подпісам: «Валадарства Нябеснае падобнае да скарбу, схаванага ў полі» (Мц 13, 44). Фрагмент з фільма, прысвечаны гэтым прыпавесцям. Метады катэхезы: малітва, аналіз біблійнага тэксту, медытацыя над абразом, інсцэніроўка, завучванне ключавога верша на памяць, слуханне аўдыёзапісу Бібліі, прагляд фрагменту з фільма, дыялог, пісьмовая праца на аснове тэксту. Ход занятку Малітва Ойча наш Праверка хатняга задання Вучні дзеляцца малітвамі, якія яны напісалі. Пры паўтарэнні дамашняга задання можна карыстацца крыжаванкамі, змешчанымі ў канцы сшытка (крыжаванка № 6). Чалавек пытаецца Давайце пагаворым з вамі пра тое, што самае галоўнае для ўрача, бацькоў, банкіра, настаўніка, спартсмена, паліцэйскага і г. д. Адказы вучняў запісваюцца на дошцы. Напрыклад: жыццё, здароўе, выхаванне, грошы, веды, перамога, бяспека… Катэхет задае вучням пытанне: — Чаму жыццё, здароўе, выхаванне, грошы, веды, перамога, бяспека — такія важныя для людзей? Паводле адказаў мы бачым, што для людзей важныя пэўныя каштоўнасці, таму што дзякуючы ім людзі могуць дасягнуць шчасця. Яны шукаюць таго, што ім здаецца самым важным у жыцці. Для адных гэта жыццё і здароўе, для другіх — сям’я, для трэціх — кар’ера і поспех. Давайце мы з вамі задумаемся: што людзі робяць дзеля дасягнення таго, што яны лічаць самым галоўным у сваім жыцці? Вучні адказваюць. Катэхет падагульвае: Людзі прысвячаюць шмат часу, высілкаў, старанняў для дасягнення пастаўленай мэты.
Бог адказвае Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю з выяваю чалавека, які знайшоў скарб у полі, і подпісам: «Валадарства Нябеснае падобнае да скарбу, схаванага ў полі» (Мц 13, 45). Катэхет задае вучням пытанне: — Чаму так радуецца чалавек, адлюстраваны на гэтым малюнку? Вучні адказваюць. Катэхет вешае на дошку ілюстрацыю з выяваю чалавека, які разглядае пярліну, і подпісам: «Валадарства Нябеснае падобнае да купца, які шукае прыгожых пярлін» (Мц 13, 44). Катэхет задае вучням пытанне: — Што з’яўляецца каштоўнасцю для чалавека, адлюстраванага на гэтым малюнку? Вучні адказваюць. А цяпер мы з вамі даведаемся, што гэтыя людзі зрабілі для таго, каб атрымаць схаваны скарб і каштоўную пярліну. Катэхет прапаноўвае вучням паслухаць аўдыёзапіс біблійнага тэксту (Мц 13, 44–46): «Валадарства Нябеснае падобнае да скарбу, схаванага ў полі, які знайшоў чалавек і ўтаіў. У радасці ад гэтага ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле. Яшчэ Валадарства Нябеснае падобнае да купца, які шукае прыгожых пярлін. Знайшоўшы адну каштоўную пярліну, ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе яе». Можна паказаць фрагмент з фільма, прысвечаны гэтым прыпавесцям. Тое, што мы з вамі пачулі, з’яўляецца прыпавесцю. У прыпавесці самае галоўнае — праўда, якую нам аўтар хоча перадаць.
Катэхет дзеліць вучняў на 2 групы (заданне ў сшытку № 1): І група Паводле біблійнага тэксту (Мц 13, 44) адкажыце на пытанні: — Якім чалавекам быў герой прыпавесці? Якія ў яго рысы характару? — Якая галоўная думка прыпавесці пра схаваны скарб? — Якую важную праўду пра Нябеснае Валадарства хоча перадаць нам Езус? — Што робіць чалавек, для якога самым важным з’яўляецца Нябеснае Валадарства?
ІІ група Паводле біблійнага тэксту (Мц 13, 45–46) адкажыце на пытанні: — Якім чалавекам быў герой прыпавесці? Якія ў яго рысы характару? — Якая галоўная думка прыпавесці пра пярліну? — Якую важную праўду пра Нябеснае Валадарства хоча перадаць нам Езус? Што робіць чалавек, для якога самым важным з’яўляецца Нябеснае Валадарства? Групы дзеляцца сваімі адказамі. Нябеснае Валадарства — самае галоўнае ў вучэнні Езуса Хрыста. Прыйдзе час, калі сусветнае зло будзе знішчана, калі чалавек канчаткова вернецца да Бога і ў адзінстве з Ім атрымае спакой, радасць і шчасце. Нябеснае Валадарства — гэта не аддаленая будучыня. З моманту аб’яўлення Хрыста яно ўжо пачало заваёўваць свет. Пры гэтым яно не падобнае да зямнога валадарства. Пачынаецца яно з малога, непрыкметнага. Яно падобнае да зерня, з якога вырастае вялікае дрэва. Яно падобна да закваскі, якая паступова заквашвае цеста. Яно нараджаецца ў душы, якая прымае добрую вестку пра Бога — Збаўцу людзей. Чалавек знаходзіць Нябеснае Валадарства, калі ва ўсіх яго думках, пачуццях і ўчынках валадарыць Бог. Радасць уступлення ў Нябеснае Валадарства не можа параўнацца ні з чым у свеце.
|