Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Тэма № 15. Бог вядзе свой народ як Пан і АйцецДыдактычная мэта: Пазнаёміць вучня з біблійнай гісторыяй пра тое, як Пан Бог вядзе свой народ у зямлю абяцаную: 1. Пераход праз Чырвонае мора. 2. Манна з неба. 3. Майсей здабывае ваду са скалы. Бог вядзе свой народ да неба і нястомна апякуецца і клапоціцца пра чалавека. Выхаваўчая мэта: Фарміраваць у вучню веру ва ўсемагутнасць Бога, які можа зрабіць усё для выратавання чалавека. У цяжкіх сітуацыях не скардзіцца і не наракаць на Бога, а ў малітве з даверам прадстаўляць Богу свае просьбы. Матэрыялы: Біблія: Зыход 12, 31-40; 13, 20-22;, 14, 5-22; 14, 23-31; 15, 1-18; 16, 1-31; 17, 1-7. Ілюстрацыя і фільм, паказваючы падзеі біблійнага тэксту. Мапа. Дапаможнік. Метады катэхэзы: Аналіз біблійнага тэксту, медытацыя вобраза, дапаможнік, дыскусія, незакончаны сказ. Ход заняткаў Малітва: Хатняе заданне, малітвы вучняў. К. правярае хатняе заданне, паўтарае пройдзены матэрыял і уводзіць вучняў у новую тэму. Чалавек пытае: К. пытае: - Хто з вас бачыў фокус? - Чым фокус адрозніваецца ад сапраўднага цуду? - Хто з вас можа здзейсніць цуд? Напрыклад, частку мора зрабіць сушай, вырасціць манну на пустыні, здабыць ваду са скалы? - Хто можа здзейсніць сапраўдны цуд? - Хто з вас бачыў сапраўдны цуд? - Кожную нядзелю падчас святой Імшы мы становімся сведкамі, сапраўднага цуду, якога? Бог адказвае: Сёння мы з вамі пагаворым пра сапраўдныя цуды, якія ўчыніў Пан Бог, каб выратаваць свой народ. 1. Пераход праз Чырвонае мора. /ілюстрацыя/ Пасля смерці першынцаў фараон спужаўся і адпусціў народ ізраэльскі - Чаму фараон адпусціў ізраэльцян? - Якой дарогай Бог вывеў ізраэльцян? - Хто ведаў шлях у зямлю абяцаную? - Якім чынам Пан Бог прысутнічаў сярод свайго народу? - Фараон перадумаў і пагнаўся за ізраэльцянамі. Што адбылося далей? - Чаму ізраэльцяне выратаваліся, а егіпцяне патанулі? - У гонар каго Майсей і ўвесь народ заспявалі песню хвалы? - Чаму нас навучыла гэты гісторыя? (К. акцэнтуе ўвагу на тым, што: неабходна спадзявацца на Бога – як Майсей; не наракаць – як гэта рабілі ізраэльцяне) 2. Манна з неба. /ілюстрацыя/ Ізраэльцяне працягвалі свой доўгі шлях па пустыні, і Пан Бог вёў іх. Тады народ пачаў наракаць на Майсея і яго брата Аарона, кажучы, што ў Егіпце ім было лепш, паколькі ў пустыні ім няма чаго есці. Пан Бог паклапаціўся пра ізраэльцян і сказаў ім, што вечарам яны будуць есці мяса, а раніцай – хлеб. К. пытае: - Чаму ізраэльцяне пачалі наракаць? - Што зрабіў Пан Бог? Падчас кожнай святой Імшы Пан Бог дае нам сапраўдны Хлеб, Які не проста спаталяе голад, але дае вечнае жыццё. К. прымацоўвае да дошкі дапаможнік наступнага зместу:
- Хто сказаў гэтыя словы? - Аб кім гавораць гэтвя словы? - Езус Хрыстус з’яўляецца для нас … (закончыць сказ) 3. Майсей здабывае ваду са скалы. /ілюстрацыя/ Ізраэльцяне прыйшлі ў месца Рефідым, і аказалася, што там няма вады. Тады народ пачаў наракаць на Майсея, кажучы, каб ён даў ім вады. І Майсей стаў маліцца, каб Пан Бог дапамог яму. Тады Пан загадаў Майсею ўдарыць па скале. І Майсей зрабіў так, як сказаў яму Бог, і вада пацякла са скалы, - Што пачаў рабіць народ, калі даведаўся, што няма вады? - Што Майсей зрабіў для таго, каб з’явілася вада? - Хто даў ваду ізраэльцянам? К. пытае: - Што агульнае ў гэтых трох гісторыях? - Што кажа аб тым, што Пан Бог - усемагутны? - Пераход праз Чырвонае мора, манна на пустыні, вада са скалы – усе гэтыя цуды зрабіў пан для таго, каб … (закончыць сказ) - Што вам спадабалася ў паводзінах Майсея? - Што вам не спадабалася ў паводзінах ізраэльцян? Чалавек адказвае Богу: К. Мы верым ва ўсемагутнасць Пана Бога, які чыніць цуды для таго, каб выратаваць чалавека і прывесці яго ў Валадарства Божае. Ён любіць Разважанне: - Як часта я задумваюся аб тым, што Пан Бог заўсёды са мной? - Як я паводжу сябе ў цяжкіх сітуацыях? Прывядзі прыклад. - Ці спадзяюся я на Пана Бога ў цяжкіх сітуацыях? - Што я выберу пасля сягонняшняй сустрэчы: маліцца і з даверам прасіць у Пана Бога дапамогі або наракаць? - Як часта я дзякую Пану Богу за аказаную дабрыню, любоў Пастанова. Хатняе заданне: 1. Раскажы сваёй сям’і і сябрам пра адзін з цудаў, які табе найбольш запомніўся. 2. На падставе сённяшняй катэхэзы зрабі малюнак на тэму: «Пан Бог чыніць цуды для Свайго народа» Заключная малітва: Малітва “Вазьмі, Пане…”, Малітоўнік “Ойча наш” стр. 46
|