Полезное:
Как сделать разговор полезным и приятным
Как сделать объемную звезду своими руками
Как сделать то, что делать не хочется?
Как сделать погремушку
Как сделать так чтобы женщины сами знакомились с вами
Как сделать идею коммерческой
Как сделать хорошую растяжку ног?
Как сделать наш разум здоровым?
Как сделать, чтобы люди обманывали меньше
Вопрос 4. Как сделать так, чтобы вас уважали и ценили?
Как сделать лучше себе и другим людям
Как сделать свидание интересным?
Категории:
АрхитектураАстрономияБиологияГеографияГеологияИнформатикаИскусствоИсторияКулинарияКультураМаркетингМатематикаМедицинаМенеджментОхрана трудаПравоПроизводствоПсихологияРелигияСоциологияСпортТехникаФизикаФилософияХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Ацэнка маўленча-камунікатыўных уменняў і навыкаўУзровень валодання маўленча-камунікатыўнымі уменнямі і навыкамі праяўляецца ў вучэбнай дзейнасці вучняў па ўзнаўленні аўтарскіх тэкстаў і стварэнні ўласных выказванняў на вызначаную тэму, па серыі малюнкаў. Вынікам дадзенай дзейнасці з’яўляюцца рознага віду пераказы і сачыненні. Ацэньванне пераказаў і сачыненняў Пераказы і сачыненні ў пачатковай школе носяць навучальны характар. Іх ацэньванне праводзіцца з улікам двух параметраў: а) змест, б) граматнасць. Змест пераказаў і сачыненняў ацэньваецца з улікам наступных крытэрыяў: адпаведнасць тэме і галоўнай думцы; паўната раскрыцця тэмы; лагічнасць і паслядоўнасць выкладу фактычнага матэрыялу; наяўнасць ці адсутнасць маўленчых памылак. Зместавымі (тэкставымі) памылкамі лічацца: неадпаведнасць зместу тэксту абазначанай у загалоўку тэме; нераскрыццё галоўнай думкі; парушэнне лагічнасці, паслядоўнасці развіцця думкі ў тэксце; наяўнасць маўленчых памылак. Маўленчыя памылкі – гэта памылкі, звязаныя з парушэннем патрабаванняў якасці маўлення, яго дакладнасці, чысціні, разнастайнасці, дарэчнасці. Маўленчымі памылкамі лічацца: неабгрунтаваны паўтор аднаго і таго ж слова (Кацяня сядзела на дрэве. Кацяня жаласна мяўкала. Кацяня не магло злезці з дрэва); неабгрунтаванае ўжыванне побач аднакарэнных слоў (У лесе ляснік знайшоў рэдкую кветку); ужыванне слова ў недакладным значэнні (паважны чалавек замест паважаны чалавек); ужыванне дыялектных і прастамоўных слоў (транвай замест трамвай; лабалаторыя замест лабараторыя); парушэнне агульнапрынятай злучальнасці слоў (хварэць грыпам замест хварэць на грып); няправільнае ўтварэнне і ўжыванне форм склонаў, спражэння (у кніге замест у кнізе, бярэць замест бярэ); памылкі ў словаўтварэнні (куст ружы змерзнул замест змерз); парушэнне межаў сказа (У двары дзеці гулялі ў снежкі. І каталіся на санках). Кожная маўленчая памылка лічыцца за палову памылкі. Пры вывядзенні бала няцотная колькасць маўленчых памылак акругляецца на карысць вучня. Колькасць зместавых і маўленчых памылак улічваецца сумарна пры выстаўленні адзнакі за змест пераказу ці сачынення. Граматнасць пераказаў і сачыненняў ацэньваецца з улікам наяўнасці ці адсутнасці арфаграфічных і пунктуацыйных памылак. Усе арфаграфічныя і пунктуацыйныя памылкі выпраўляюцца. Колькасць арфаграфічных і пунктуацыйных памылак падсумоўваецца пры выстаўленні адзнакі за граматнасць. За пераказы і сачыненні выстаўляюцца дзве адзнакі: 9/8 (9 – за змест, 8 – за граматнасць).
|